Гор (Новая Зеландыя)
Выгляд
Гор
| ||||||||||||
Гор[2] (англ.: Gore) — горад і аднайменная акруга ў новазеландскім рэгіёне Саўтленд. Размешчаны за 64 км на паўночны ўсход ад Інверкаргіла і за 70 км на захад ад Балклуты. Бліжэйшыя буйныя гарады — Данідын і Інверкаргіл.
Горад падзелены ракой Матаўра на дзве часткі: Гор і Іст-Гор. Большая частка горада знаходзіцца на заходнім беразе ракі. Праз горад праходзіць чыгунка, цягнецца ад горада Данідын да Інверкаргіла (пасажырскія перавозкі былі спыненыя ў 2003 годзе).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Джэні Шыплі, 36-ы прэм’ер-міністр Новай Зеландыі
Зноскі
- ↑ http://nzdotstat.stats.govt.nz/wbos/Index.aspx?DataSetCode=TABLECODE7981
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Новай Зеландыі